З гісторыі лаздунскай парафіі

28 кастрычніка у Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша. У іх гонар асвенчана святыня ў в. Лаздуны.
Існуе легенда, што калісьці у суседняй вёсцы, Лаздуны-2, стаяў касцёл.
Аднойчы бура зруйнавала драўляны будынак, а дах ветрам перанесла ў Лаздуны і кінула на невялічкі ўзгорак. На тым месцы было вырашана пабудаваць новы храм.
Касцёл узводзіўся з 1904 па 1910 год. А ў 1948 г. храм Божы быў зачынены і ператвораны ў зернесховішча. З гадамі прыгожыя фрэскі на сценах пачарнелі, згніў алтар, арган быў сапсаваны . Здавалася б сітуацыя бязвыхадная. Але нездарма католікі ў такіх сітуацыях звяртаюцца за дапамогай да св. Юды Тадэвуша. Хутчэй за ўсё вернікі з Лаздун і навакольных вёсак так і рабілі. І ў 1988 годзе храм быў вернуты.
У фонды нашага музея ў гэтым годзе, дзякуючы кс. Артуру Валчкевічу, паступілі прадметы, якія калісьці выкарыстоўваліся святарамі лаздунскай парафіі: Імшалы (літургічныя кнігі для адпраўлення набажэнства (імшы)) 1900 і 1937 гадоў выдання, кніга “Імшы за памерлых” 1933 г., арнаты раманскія (верхняе літургічнае адзенне святара) пер. пал. ХХ ст., арнаты пазнейшага часу.
Што за лёс напаткаў іх? Дзе знаходзіліся ў часы “выгнання”? Гэта нам яшчэ прадстаіць высветліць.

 

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Вернуться на главную
div#stuning-header .dfd-stuning-header-bg-container {background-image: url(https://ivye-museum.by/wp-content/uploads/2018/11/image.png);background-color: #ffffff;background-size: cover;background-position: left bottom;background-attachment: initial;background-repeat: no-repeat;}#stuning-header div.page-title-inner {min-height: 510px;}