Папаўненне калекцыі!

Напярэдадні навагодніх святаў калекцыя нашага музея папоўнілася падставачнымі Дзедамі Марозамі і Снягуркамі!
Ні для каго не сакрэт, што цэлае дзясяцігоддзе (з сяр.1920-ых па 1935г) навагодняя ёлка і ўся звязаная з ёй атрыбутыка былі пад забаронай, як перажытак старога свету. Аднак жыццё распарадзілася інакш. Дзядуля Мароз са сваёй унучкай усё ж занялі сваё месца пад святочнай ёлкай.
Першы экспанат — Дзед Мароз, быў выпушчаны Брэсцкай фабрыкай сувеніраў не раней 1964 года. Для галавы выкарыстана пап’е-машэ. У аснове — каркас. Адзенне са звычайнай ваты, пакрытае клейстарам. У тыя гады часцей сустракаліся «белыя» Дзяды Марозы: фарбу эканомілі, і чараўнікам распісвалі толькі твар.
Другі Дзед Мароз, хутчэй за ўсе, таксама зроблены ў Брэсце і ў той жа час. Тэхналогія вырабу аднолькавая. Без этыкеткі зразумела, з якой ён краіны: на футры элементы нашага нацыянальнага арнамента. Работа ручная, таму рысы твару ў іх розныя. А вось тое, што гэты Дзед Мароз трапіў у неверагодную прыгоду адразу бачна па яго знешнім выглядзе. Яго быўшы ўладальнік падцвердзіў: гэта вынік парушэння мер бяспекі пры ўстаноўцы навагодняй прыгажуні.
Наступны Дзед Мароз з дзяцінства навуковага супрацоўніка музея. Зроблены ў Тамбове ў 1960-1970 гг. з прэсаванага пілавання. Трапіў у музей са сколамі і расколінамі, з часткова асыпаным і патрэсканым верхнім пакрыццём. Таму яму патрэбна была дапамога нашага мастака.
Як зрэшты, і гэтаму Дзеду Марозу ў расхінутум футры, якое прыйшлося цалкам абнавіць. Што атрымалася, вы бачыце самі!
Пластмасавыя Снягурачкі 1960-1970 гадоў. З’яўленне полістыролу зрабіла рэвалюцыю ў вытворчасці цацак.
Пластмасавыя Дзяды Марозы і Снягуркі сталі даступнымі і прапісаліся амаль у кожным доме. Праўда, яны сталі падобныя адзін да аднаго, як блізняты.
Гледзячы на гэтую святочную «армію», задумваешся: колькі радасці на працягу многіх гадоў гэтыя героі прыносілі ў дамы, дзе побач з імі кожны Новы год дзеці знаходзілі падарункі!

PznyeZ0AJBc  f_SthUt-WIc ZsRmwDndjWc 9ZX3Y7uKfXI wgS08uLTmKo

wRQvbsT8Q8U qZxiv0EoyJw

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Вернуться на главную
div#stuning-header .dfd-stuning-header-bg-container {background-image: url(https://ivye-museum.by/wp-content/uploads/2018/11/image.png);background-color: #ffffff;background-size: cover;background-position: left bottom;background-attachment: initial;background-repeat: no-repeat;}#stuning-header div.page-title-inner {min-height: 510px;}