Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы, Багач

21 верасня праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы.
У народзе ж гэты дзень лічаць пачаткам “шчаслівай пары”, калі на полі “як князі, стаяць скірды”.
Справа ў тым, што мы святкуем народныя святы, якія захаваліся яшчэ са старажытнасці, у іх язычніцкія традыцыі спалучаюцца з хрысціянскімі.
Так, напрыклад, Багач, старадаўняе земляробчае свята, у хрысціянскім календары прымеркавана да Нараджэння Божай Маці.
Традыцыйная культура беларусаў мае цэлы шэраг святочных падзей, звязаных з земляробствам і сонечным рухам (раўнадзенства, сонцастаянне). Сярод іх і Багач — заключнае свята збору ўраджаю. Усе жыхары вёскі збіраліся талакой, рабілі Багач – лубок з зернем. Для яго кожны вясковец па жменьцы прыносіў зерне новага ўраджаю.
У сярэдзіну багача ўстаўлялася свечка. У адну з хат запрашалі святара, а пасля набажэнства лубок са збожжам і запаленай свечкай праносілі па вёсцы і абавязкова вакол статка. У працэсіі ўдзельнічалі ўсе жыхары вёскі. Потым Багач размяшчалі пад абразамі на покуці хаты тых гаспадароў, якіх грамада ў гэтым годзе абрала лепшымі. Усе гэтыя дзеянні былі скіраваныя на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.
Што яшчэ адбывалася ў гэты дзень? Казалі: “рабочы час” адступіў, даў “палёгку”. На вёсцы хлопцы выглядвалі дзяўчат, а цёткі і кумкі распытвалі пра характар і працавітасць той ці іншай дзяўчыны. Дзяўчаты куплялі сабе новыя ўборы – хусткі, пацеркі і завушніцы.
Бо… набліжалася пара восеньскіх вяселляў.

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Вернуться на главную
div#stuning-header .dfd-stuning-header-bg-container {background-image: url(https://ivye-museum.by/wp-content/uploads/2018/11/image.png);background-color: #ffffff;background-size: cover;background-position: left bottom;background-attachment: initial;background-repeat: no-repeat;}#stuning-header div.page-title-inner {min-height: 510px;}