Краязнаўчы праект «Былое ў сучасным»

Дом Ківялевіча/Дом Шышкі Блох. Вуліца Карла Маркса (гіст.назва Бернардынская) д. 13 і д.15
Пакуль рыхтаваўся дадзены матэрыял, з’явіліся новыя звесткі пра “дом для патрэбных людей”, пра які шла размова напярэдадні. У адным з рукапісных успамінаў чытаем: “Па вуліцы Бернардзінер, ад вугла плошчы па правым баку ўніз, дом, у якім жыў Меламед, належыў Фішэлеўскім”. Раней зазначалася, што гэты дом быў узведзены на агульныя сродкі абшчыны. Але ў той час у Іўі былі і такія сем’і, што здавалі свае будынкі або іх частку ў арэнду. Магло быць і такое, а хутчэй за ўсё так і было, што сям’я Мошэ Фішэлеўскага здавала пустуючыя памяшканні на патрэбы яўрэйскай абшчыне. Па памерах дома можна меркаваць, што сям’я была заможнай. У Мошэ і Хавы (сустракаецца і другое імя – Рашка) не было дзяцей. Яны ўтрымлівалі невялікую кандытарскую майстэрню па вытворчасці слодычаў. Выраблялі цукеркі, халву і прадавалі ў сваёй краме. Прадукцыя Фішэлеўскіх радавала як дзяцей, так і дарослых. Цяжка было мінуць іх лаўку.
Наступны дом па вуліцы Бернардынскай (дом № 13) належыў сям’і Ківялевіч (Кігялевіч). Пра яе вядома толькі тое, што ў сям’і было шмат дзяцей. Адзін з сыноў працавай сакратаром у школе Тарбут. Тарбут — яўрэйская свецкая асветніцкая-культурная арганізацыя, пад эгідай якой у перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі была створана сетка свецкіх адукацыйных устаноў на іўрыце.
Дом №15. У даваенны час тут размяшчалася вядомая на ўсё мястэчка і яго ваколіцы крама тканін Шышкі Блоха. У той час тканіна была найбольш папулярным прадметам гандлю яўрэйскіх крамнікаў. Пералік тканін, які прапаноўваў Шышка Блох, быў шырокім. Тут можна было набыць якаскую тканіну на касцюм. Гандаль быў наладжаны і прыносіў добры прыбытак. Тканіна на продаж закуплівалася ў вытворцаў і прывозілася з іншых гарадоў.
А вось для іўеўскіх яўрэяў, якім удалося выжыць у страшныя гады Айчыннай вайны, і для іх нашчадкаў, гэты дом назаўжды застаўся домам, дзе праводзілася “селекцыя” . У той жудасны дзень, 12 мая 1942 года, на ганку менавіта гэтага дома стаялі тыя, хто вырашаў далейшы лёс 4 тысяч вязняў гета Іўя: афіцэры гестапа Вернер і Віндзіш, начальнік паліцыі Іўя оберлейтэнант Шобер. Прама, у напрамку касцёла, ішлі асуджаныя на смерць – сем’і, дзе было шмат дзяцей, жанчын, старэйшыя, аслабленыя і хворыя прадстаўнікі яўрэйскага насельніцтва мястэчкаў Іўеўшчыны; налева і направа тыя, каму часова было падаравана права на жыццё — мужчыны маладога ці сярэдняга ўзросту, якіх можна было яшчэ выкарыстоўваць на работах, разам са сваімі сям’ямі. Самому ж гаспадару дома Шышку Блоху наканавана было рушыць прама па вуліцы Бернардынскай, насустрач смерці.
У пасляваенны час гэтыя дамы былі жылымі. Палову дома №15 з 2015 года займала крама “Аўтазапчасткі”, уладальнікам якой быў Федарака Дзмітрый Часлававіч. А з лістапада 2019 у гэтай жа палове размяшчаецца крама “Балычок” Яна Алегавіча Навасельскага.
Такімі звесткамі валодае музей. Мы будзем вельмі ўдзячны ўсім, хто дапоўніць або выправіць нашу інфармацыю, падзеліцца фотаздымкамі (зразумела, арыгіналы мы вам вернем), дапаможа нам і стане ўдзельнікам краязнаўчага праекта “Былое ў сучасным”. Не абавязкова ісці да нас, можна звязацца з намі па тэлефоне 6-80-35.
Адновім і захаваем гісторыю Іўя для нашчадкаў разам!

xl_htqLYG1w3vcHjblf6GwAFOLu8kcU1c

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Вернуться на главную
div#stuning-header .dfd-stuning-header-bg-container {background-image: url(https://ivye-museum.by/wp-content/uploads/2018/11/image.png);background-color: #ffffff;background-size: cover;background-position: left bottom;background-attachment: initial;background-repeat: no-repeat;}#stuning-header div.page-title-inner {min-height: 510px;}