Выстава “Артэфакты Іўеўскага касцёла”

10 верасня 2022 года ў 11.00 Іўеўскі музей нацыянальных культур запрашае на адкрыццё выставы “Артэфакты Іўеўскага касцёла”.
Адметнасцю выставачнага праекта з’яўляецца тое, што частка экспанатаў знаходзіцца ва ўжыванні і сёння.
Прадметы для выставы прадастаўлены святаром касцёла Св. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі, сярод якіх арнаты XVIII ст., літургічнае начынне і інш.
Адзін з тэматычных комплексаў прысвечаны каталіцкаму святару, доктару філасофіі, публіцысту – Ільдэфонсу Бобічу. Кнігі з асабістай бібліятэкі якога, прадстаўленыя на выставе, з’яўляюцца часткай музейнай калекцыі.

Выстава “Артэфакты Іўеўскага касцёла” працуе да 09.10.2022 г.

Даведкі па тэл. 6-80-3

 

afisha2

 

Вернуться на главную
div#stuning-header .dfd-stuning-header-bg-container {background-image: url(https://ivye-museum.by/wp-content/uploads/2018/11/image.png);background-color: #ffffff;background-size: cover;background-position: left bottom;background-attachment: initial;background-repeat: no-repeat;}#stuning-header div.page-title-inner {min-height: 510px;}