Кадры вырашаюць УСЁ

Той чалавек, якога нам так доўга не хапала – Наталля Зянонаўна Клінцавіч.                                                    Працуе ў музеі з 2021 года, з красавіка 2022 года займае пасаду навуковага супрацоўніка.
У верасні бягучага года да нас завітала Алена Віктараўна Клімовіч, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама: “Улічваючы, што выставачнага абсталявання ў Вас не так шмат, а дакладней, яно ўвогуле адсутнічае, то вашыя выставы аформлены якасна і з густам. Мне за Вас не сорамна”.
Экспазіцыйна-выставачная дзейнасць нашага музея цяпер “у руках” Наталлі Зянонаўны. Гэты супрацоўнік адчувае сучасныя тэндэнцыі, знаходзіцца “на адной хвалі” з кіраўніцтвам, разумее іх самыя неверагодныя задумы, якія ва ўмовах рэгіянальнага музея дастаткова складана ажыццявіць, але, ні была б на тое Наталля Зянонаўна! Нашаму музею пашчасціла. Вельмі.
А яшчэ, гэта цудоўны чалавек. “Душа” нашага музея. Ужо ідучы на другі паверх, спяшаючы штосьці выконваць, паспее сказаць пару добрых слоў, падараваць усмешку.
Сёння, 12 снежня, у Наталлі Зянонаўны дзень нараджэння. Шчыра віншуем, шаноўную калегу!               Жадаем усяго найлепшага!

Gray Purple Minimalist Meet The Team Instagram Post

Вернуться на главную
div#stuning-header .dfd-stuning-header-bg-container {background-image: url(https://ivye-museum.by/wp-content/uploads/2018/11/image.png);background-color: #ffffff;background-size: cover;background-position: left bottom;background-attachment: initial;background-repeat: no-repeat;}#stuning-header div.page-title-inner {min-height: 510px;}