Як выглядаў сядзібны дом графоў Замойскіх, былых уладароў Іўя, можна пабачыць у нашым музеі

Сядзіба ўладароў Іўя існавала ўжо ў XVII стагоддзі. Гэта была магнацкая рэзідэнцыя роду Кішкаў, выкананая ў формах Рэнесанса. Усе асноўныя будынкі былі пабудаваны з дрэва.
Наступная сядзіба ствараецца ў сярэдзіне XVIII стагоддзя ў стылі барока, калі Іўе належыла Агінскім. Пры Ігнацыі і Алене Агінскіх высаджваецца парк, ствараецца водная сістэма з 16 ставоў. Агулам сядзіба Агінскіх займала каля 25 га, і часткова захавалася да гэтага часу.
На пачатку XIX стагоддзя маёнтак Іўе быў прададзены Тызенгаўзам. У 1843 годзе маёнтак пераходзіць у пасаг да Эльфрыды Тызенгаўз, якая становіцца жонкай Аўгуста Замойскага. Пры Замойскіх пачалося аднаўленне сядзібы. Была рэканструявана сістэма ставоў пад рыбную гаспадарку, распрацаваную па праекту Люцыяна Вольскага. Верагодна, у тыя часы былі адбудаваны сядзібны дом, а таксама некаторыя будынкі гаспадарчага прызначэння. Відавочна, што мадэрнізацыя і перабудовы адбываліся яшчэ пры апошнім уладары маёнтка Іўя Томашы Замойскім.
Выява, на другім паверсе нашага музея, дазваляе ўявіць, як мог выглядаць галоўны сядзібны дом Замойскіх на пачатку ХХ стагоддзя. А фотаздымкі сённяшняга дня, як ён выглядае зараз.
Побач размешчана ўмоўная печ, дзе ў адкрытым захоўванні прадстаўлена кафля з сядзібнага дома былых уладальнікаў Іўя – графоў Замойскіх.
Запрашаем пабачыць, што ў нас атрымалася!

oRqGBAlav9U

 

vtipy4YV3SA

 

 

 

 

 

 

 

 

OgQ4Y6jsanI

TUxiWZ-iI-g

fyDh0i3io2E

 

6NPPg-8PBdk SzYGd50zEfo

Вернуться на главную
div#stuning-header .dfd-stuning-header-bg-container {background-image: url(https://ivye-museum.by/wp-content/uploads/2018/11/image.png);background-color: #ffffff;background-size: cover;background-position: left bottom;background-attachment: initial;background-repeat: no-repeat;}#stuning-header div.page-title-inner {min-height: 510px;}