Гаворыць і здзіўляе Іўе: “татарскі “Вялікдзень”

У Вялікую пятніцу на вуліцы Савецкай з самай раніцы віруе жыццё. Мясцовыя ведаюць, што татары падрыхтавалі чырвоныя фарбаваныя яйкі ды цукеркі …

Традыцыя іўеўскіх татар перад каталіцкім Вялікаднем фарбаваць яйкі і частаваць адзін аднаго не з’яўляецца рэлігійным святам, гэта проста звычай, які існуе толькі і Іўі і хрысціянскага сэнсу не мае. Такое дзіцячае свята…

Лакальнасць традыцыі ўзгадваюць старэйшыя жыхары. Уладальніца Іўя, Эльфрыда Замойская, фундуючы лес на будаўніцтва мячэці, прапанавала мясцовым татарам паважаць хрысціянскія святы — Каляды і Вялікдзень. З таго часу, так і павялося…

Чырвоныя яйкі «перапяваюць» на арабскай мове і чакаюць, пакуль адчыняцца дзверы, а дзеці гуртом скажуць: «Са святам!».

P.S. 7 красавіка ў каталікоў Вялікая пятніца, у праваслаўных — Благавешчанне, іўдзеі святкуюць Песах, а мясцовыя мусульмане частуюць дзяцей чырвонымі яйкамі…
Такое яно, жыццё ў Іўі.
Мы розныя, але мы — разам!

татарскі вялікдзень

Вернуться на главную
div#stuning-header .dfd-stuning-header-bg-container {background-image: url(https://ivye-museum.by/wp-content/uploads/2018/11/image.png);background-color: #ffffff;background-size: cover;background-position: left bottom;background-attachment: initial;background-repeat: no-repeat;}#stuning-header div.page-title-inner {min-height: 510px;}