Аб чым паведаміў экслібрыс

Прадметам  нашага даследвання стала кніга “Krótkie nauki na niedziele  całego roku” выдадзеная ў 1881 годзе, што захоўваецца ў  касцёле святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі. На фарзацы самы просты  экслібрыс:  адбітак пячаткі з іменем уладальніка кнігі – Кs.Kazimierz Radziszewski. У існуючым спісе святароў, якія працавалі ў іўеўскай парафіі такога прозвішча мы не знайшлі. І тут на дапамогу прыйшоў інтэрнэт.

На сайце парафіі Плюсы, што на Браслаўшчыне была адшукана інфармацыя аб тым, што  ксёндз  Казімір Радзішэўскі працаваў вікарыем у касцёле святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі з 1933г па 1937г. У 1938 годзе быў  назначаны на пасаду пробашча парафіі Святой Троіцы ў мястэчку Плюсы. Падчас Другой сусветнай вайны працаваў у касцёле Узвышэння  Святога Крыжа ў мястэчку Шаркаўшчына Мёрскага дэканата. Пасля вайны быў арыштаваны і сасланы ў Мардовію. У 1954 годзе вызвалены.  Аднак дазволу на душпастырскую дзейнасць не атрымаў. І толькі ў 1956 годзе атрымаў парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры. Дзе і працаваў пробашчам аж да сваё смерці (1978г). Там жа і пахаваны.

З кнігі Леаніда Маракова “Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі 1917-1964 г” стала вядомым, што кс.Казімір нарадзіўся на Слонімшчыне. Скончыў Слонімскую гімназію, затым Віленскую духоўную семінарыю. Сакрамант святарства прыняў у 1933 годзе. Касцёл святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі стаў яго першым месцам працы. Малады святар дапамагаў кс.Ільдэфонсу Бобічу несці Слова Божае да людзей.

З успамінаў аднаго з   жыхароў Шаркаўшчыны, знойдзеных на раней узгаданым сайце,  стала вядома, што кс. Казімір падчас нямецкай акупацыі  падпольна ў плябаніі навучаў дзяцей. Дапамагаў яму ў гэтым ягоны брат – настаўнік сярэдняй школы. Дзякуючы гэтаму, дзеці ў той цяжкі час змаглі прайсці праграму да першага класа гімназіі.  У кс. Казіміра была свая бібліятэка. І святар дазваляў сваім вучням карыстацца кнігамі, але не ўсімі, толькі тымі, якія стаялі на асобных паліцах і адпавядалі іх узросту.

Знаёмячыся з асобай  кс. Казіміра Радзішэўскага, прыходзіш да высновы, што ён адносіўся да ліку тых святароў, дзякуючы чыёй ахвярнай працы, адданасці Богу і людзям, бязмежнай любові да радзімы на нашых землях захавалася вера. Матэрыял падрыхтаваны ст. навуковым супрацоўнікам М.Пазняк

JyFOU0llrFg  fuNXyowLyII NTNaCLMtc9Q12_I_Bobich_i_K_Radzishewski_kalya_kastsyola_Sv_Pyatra_i_Pawla BYA1IFoDkRg J1Hmtfx8LJE

Вернуться на главную
div#stuning-header .dfd-stuning-header-bg-container {background-image: url(https://ivye-museum.by/wp-content/uploads/2018/11/image.png);background-color: #ffffff;background-size: cover;background-position: left bottom;background-attachment: initial;background-repeat: no-repeat;}#stuning-header div.page-title-inner {min-height: 510px;}