Сябры!
Запрашаем Вас прыняць удзел у квэсце «Цывілізацыя».
За адну гадзіну Вы пройдзіце шлях ад першабытнаабшчыннага ладу да сучаснага грамадства.
Каманды, ўдзельнікі квэсту, спаборнічаюць у выкананні розных заданняў:
✔развіваюць рамёствы і таварна-грашовыя адносіны;
✔будуюць замкі;
✔заключаюць карысныя ваенна-палітычныя саюзы;
✔умацоўваюць эканоміку і ўдасканальваюць прамысловасць;
✔прымяняюць іншыя неабходныя ўмовы жыццядзейнасці цывілізаванага грамадства.
Усё гэта, і не толькі, адбываецца ў гульнявой, гумарыстычнай форме.
Уваходны квіток — ваша ўсмешка і добры настрой.
Паведамляем, таксама, што квэст разлічаны на ўзроставую катэгорыю 16+.
Мы пачынаем у 20.00! Папярэдні запіс абавязковы!
P.S. пры выкананні заданняў можна набываць падказкі