У нашым музеі самыя маленькія наведвальнікі — выхаванцы дашкольнай адукацыі Ліпнішскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Таццяна Чаславаўна Здончык і Алена Сцяпанаўна Рафаловіч арганізавалі падарожжа сваіх выхаванцаў у цудоўны свет матылькоў і жучкоў, якія прадстаўлены на выстаўцы “Экзатычныя насякомыя з усяго свету”. Дзеці не толькі пазнаёміліся з экспанатамі, цікавымі фактамі з жыцця насякомых, але і змаглі ўласнымі рукамі вырабіць матылькоў з паперы. У Японіі лічаць, што матылёк прыносіць у дом шчасце. Кожны наведвальнік панёс свайго вестуна шчасця дадому.
Самыя маленькія наведвальнікі на выстаўцы экзатычных насякомых з усяго свету
Где нас найти
231337, Беларусь,
Гродненская область,
Ивьевский район,
г. Ивье, ул. 17 Сентября, 9
Часы работы
Вторник – воскресенье: 9:00 — 18:00,
Выходной день: понедельник