Манастыр бернардынцаў у Іўі

У 1631-1857 гадах каменны касцёл св.Пятра і Паўла належыў бернардынцам, запрошаным у Іўе Мікалаем Кішкам. 19 красавіка 1631 года ён атрымаў ад біскупа Юрыя Тышкевіча дазвол на прыбыццё манахаў. А 29 кастрычніка 1631г. гэты дазвол быў падцверджаны яго пераемнікам біскупам віленскім Абрагамам Война.
30 ліпеня 1631 года цясляр Ілля пачаў узводзіць часовы драўляны жылы дом, у якім было 6 кельяў і бабінец. За сваю працу ён павінен быў атрымаць 10 коп літоўскіх грошаў(капа — грашовая адзінка, роўная 60 грошам на землях ВКЛ).
10 чэрвеня 1633 года Мікалай Кішка даў фундуш (дар на карысць манастыра): вызначыў на ўтрыманне манахаў працэнты ад 15000 злотых, ахвяраваных на карысць кляштара (па 200 злотых штогод) і забяспечыў атрыманне платы натурай. Колькасць манахаў не згадвалася ва ўстаноўчым акце, але, верагодна, не перавышала тузіна (12 чалавек) або каля таго. Дакладныя дадзеныя можна знайсці толькі ў XIX ст. Напрыклад, у 1844 годзе было 16 манахаў. У фундушы Мікалай Кішка абавязаўся « у той жа час пабудаваць манастыр паводле ўзору і вобраза дадзенага Айцамі». Невядома, калі ён гэта выканаў, але можна меркаваць, што 1636 г., названы ў пазнейшых крыніцах, праўдападобны.
Каля 1776 года манастыр быў пашыраны або, хутчэй, цалкам адрамантаваны (ёсць звесткі, што ў 1655 г. будынак манастыра, як і сам касцёл, быў разбураны казакамі падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667гг.)). Фундатарам выступіла тагачасная ўладальніца Іўя, жонка віленскага кашталяна Ігнацыя Агінскага — Алена Агінская.
Цагляны двухпавярховы будынак трыма крыламі замыкаў прамавугольны панадворак і прымыкаў з поўначы да касцёла (глядзець план кляштара).
Канчаткова манастыр бернардынцаў перастаў дзейнічаць у 1857 годзе. Тады ж заходняе крыло было аддадзена пад плябань, а астатняя частка прынятая ў дзяржаўную ўласнасць. У 1860 годзе гэтую частку хацела выкупіць графіня Эльвіра Замойская (фундатарка іўеўскай мячэці і капліцы святой Варвары, што на гарадскім могільніку). У снежні 1860 г. дэлегаваны ад Будаўнічай камісіі памочнік архітэктара Віленскай губерніі Трэфурт правёў агляд і ацаніў выстаўленую на аукцыён частку манастыра ў 4011 руб. Гэтая сума значна перавысіла прапанаваную Замойскай (700 руб.), і яна адклікала сваё прашэнне. 24 студзеня 1863года Губернская будаўнічая камісія выставіла на таргі два крылы манастыра коштам 4011 рублёў. Але прапаноў не паступіла. 25 кастрычніка 1863 года віленскі вайсковы губернатар у лісце кіраўніку Віленскай губерні просіць паведаміць, ці няма з-за правалу аўкцыёну ідэі выкарыстаць былы кляштар у дзяржаўных мэтах. Але ўжо на эскізным плане, прыкладзеным да візітацыі 1902 г., няма паўночнага крыла і поўночай часткі ўсходняга крыла. У 1818 годзе ў манастыры было арганізавана двухгадовае вывучэнне рыторыкі, узгаваецца аб ім таксама ў 1828 і 1840 гадах.

Паводле даследаванняў Марыі Каламайскай-Саед
УВАГА! Правы на малюнак належаць С. Ільясевічу. Выкарыстанне матэрыялаў дадзенай публікацыі магчыма толькі з дазволу Іўеўскага музея нацыянальных культур.

рисунок Селима, костел

050

1998 г.

EuAdsaYY8o0

IMG_20191020_172334

Screenshot_2019-08-30-17-08-05-796_com.android.chrome

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Вернуться на главную
div#stuning-header .dfd-stuning-header-bg-container {background-image: url(https://ivye-museum.by/wp-content/uploads/2018/11/image.png);background-color: #ffffff;background-size: cover;background-position: left bottom;background-attachment: initial;background-repeat: no-repeat;}#stuning-header div.page-title-inner {min-height: 510px;}