З цёплых рук, ад добрага сэрца

6 кастрычніка ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур пачала працаваць выстава работ жанчын-майстрыц “З цёплых рук, ад добрага сэрца”. Першым наведвальнікам стала аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ТЦСАН Іўеўскага раёна. Работы, выкананыя ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, радуюць вока сваёй прыгажосцю, непаўторнасцю і цеплынёй, падымаюць настрой і выклікаюць жаданне тварыць.
Калектыў музея ўдзячны Галіне Паўлаўне Дуніч, Лідзіі Фёдараўне Акуліч, Надзеі Аляксандраўне Дзёмінай, Галіне Іосіфаўне Петрушэнка, Антаніне Іванаўне Гурынай, Раісе Купрыянаўне Лобач за прадстаўленую магчымасць жыхарам і гасцям горада любавацца шэдэўрамі іх залатых рук.

Вернуться на главную
div#stuning-header .dfd-stuning-header-bg-container {background-image: url(https://ivye-museum.by/wp-content/uploads/2018/11/image.png);background-color: #ffffff;background-size: cover;background-position: left bottom;background-attachment: initial;background-repeat: no-repeat;}#stuning-header div.page-title-inner {min-height: 510px;}