ЗАЦВЯРДЖАЮ
В.а. дырэктара УК “Іўеўскі музей нацыянальных культур”
Дз.Дз.Баранава

Парадак работы наведвальнікаў музея з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі матэрыяламі. Доступ да музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў і да інфармацыі аб іх.
Распрацавана на аснове Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры ад 3 лютага 2017 г.

  1. Музейныя прадметы і навукова-дапаможныя матэрыялы з’яўляюцца даступнымі для агляду наведвальнікамі музея.
  2. Дакладная iнфармацыя аб асабліва каштоўных музейных прадметах уключаецца ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублiкi
    Беларусь i з’яўляецца даступнай для наведвальнiкаў музея.
  3. Доступ да iнфармацыi, якая змяшчаецца ў друкаваных i электронных каталогах музея, з’яўляецца адкрытым, за выключэннем
    iнфармацыi аб музейных прадметах, якія залічаны ў культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і
    каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь або якія адносяцца да зброі, а таксама iнфармацыi аб асобах, якiя перадалі
    ў музей музейныя прадметы.
  4. Iнфармацыя аб паходжаннi, кошце, дакладным месцы знаходжання музейных прадметаў, зафiксаваная ва ўлiковых дакументах
    музея, з’яўляецца інфармацыяй, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасці з заканадаўчымі
    актамі.
  5. Работа наведвальнікаў музея з музейнымі прадметамі і навукова-дапаможнымі матэрыяламі, якія захоўваюцца ў музеі,
    выконваецца на падставе пісьмовай заявы, у якой указваецца дакладная і аргументаваная мэта работы, і пісьмовага дазволу
    кіраўніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца
    музей.
  6. У мэтах забеспячэння захаванасці музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў і выключэння магчымага негатыўнага
    ўздзеяння на іх доступ да работы з музейнымі прадметамі і навукова-дапаможнымі матэрыяламі, якія захоўваюцца ў музеі,
    можа быць абмежаваны, калі:
  • — музейны прадмет, навукова-дапаможнытматэрыял маюць нездавальняючы стан захаванасці;
  • — адкрыты доступ да музейнага прадмета, навукова-дапаможнага матэрыялу пагражае
    іх захаванасці;
  • — музейны прадмет, навукова-дапаможны матэрыял знаходзяцца ў працэсе кансервацыі
    або рэстаўрацыі;
  • — музейны прадмет, навукова-дапаможны матэрыял знаходзяцца ў працэсе тэхнічнага
    афармлення, навуковых даследаванняў музейных работнікаў;
  • — музейны прадмет з’яўляецца аўтэнтычнай формай пісьменнасці або выяўленчага
    мастацтва (дакументы, рукапісы, старадрукаваныя выданні, фотадакументы, графіка і іншае);
  • — музейны прадмет з’яўляецца асабліва каштоўным музейным прадметам.
  • Пры наяўнасці страхавых копій музейных прадметаў, якія з’яўляюцца аўтэнтычнай формай пісьменнасці або выяўленчага
    мастацтва (дакументы, рукапісы, старадрукаваныя выданні, фотадакументы, графіка і іншае), для работы наведвальнікам
    музея прадастаўляюцца страхавыя копіі такіх музейных прадметаў.
  •  Музей арганізуе работу наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі матэрыяламі ў асобных
    або службовых памяшканнях і ў прысутнасці музейнага работніка. Работа наведвальнікаў музея з музейнымі прадметамі,
    навукова-дапаможнымі матэрыяламі ў фондасховішчах музея не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, калі музейныя прадметы,
    навукова-дапаможныя матэрыялы маюць вялікія памеры.
  • Наведвальнікі музея, якія атрымалі доступ да музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў, павінны быць зарэгістраваны
    ў журнале рэгістрацыі наведвальнікаў музея і азнаёмлены з правіламі работы наведвальнікаў музея з музейнымі прадметамі,
    навукова-дапаможнымі матэрыяламі. Правілы работы наведвальнікаў музея з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі
    матэрыяламі зацвярджаюцца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем
    якой з’яўляецца музей.
  • Выраб выяўленчай, друкаванай, сувенірнай і іншай тыражаванай прадукцыі і вытворчасць тавараў народнага спажывання
    з выкарыстаннем выяў музейных прадметаў, а таксама публiкацыя выяў музейных прадметаў ажыццяўляюцца толькі з дазволу
    музея.
  • Забараняецца выкарыстанне музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў ва ўмовах, якія ствараюць пагрозу іх
    захаванасці і (або) могуць прывесці да іх пашкоджання, страты або знішчэння.
  • Наведвальнікі музея, якія дапусцілі пашкоджанне, страту або знішчэнне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных
    матэрыялаў, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.