Дзень памяці Яна Паўла ІІ.

Сёння каталіцкі свет прыгадвае вялікага пантыфіка Яна Паўла Другога. Роўна 40 год таму адбылася ўрачыстая цырымонія інтранізацыі яго на пасаду Папы Рымскага.

Ян Павел II стаў першым папам, які пайшоў на кантакты з іншымі канфесіямі.

У жніўні 1985 гада па запрашэнні караля Хасана II папа выступіў у Марока перад пяцідзесяцітысячнай аўдыторыяй маладых мусульман. Ён казаў пра неразуменне і варожасць, якія існавалі раней у адносінах хрысціян і мусульман, і заклікаў да ўсталявання «міру і адзінства паміж людзьмі і народамі, што складаюць на Зямлі адзіную супольнасць».

У красавіку 1986 году папа ўпершыню ў гісторыі каталіцкай царквы пераступіў парог сінагогі, дзе, седзячы побач з вярхоўным рабінам Рыма, вымавіў фразу, якая стала адным з найбольш цытуемых яго выказванняў: «Вы — нашы дарагія браты і, можна сказаць, нашы старэйшыя браты». У 2000 годзе, папа наведаў Ерусалім і дакрануўся да Сцяны плачу, святыні юдаізму, а таксама пабываў на мемарыяле Яд ва-Шэм.

У кастрычніку 1986 г. у Асізі адбылася першая міжрэлігійная сустрэча, калі на запрашэнне пантыфіка абмеркаваць праблемы міжканфесійных адносін адгукнуліся 47 дэлегацый ад розных хрысціянскіх канфесій, а таксама прадстаўнікі 13 іншых рэлігій.

4 мая 2001 года адбыўся першы візіт кіраўніка рымска-каталіцкай царквы ў Грэцыю пасля расколу хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную
(1054 г.)

6 мая 2001 года Ян Павел II здзейсніў малітву аб міры ў Дамаску і ўвайшоў у мячэць Амейядаў.

Модуль изображения
Вернуться на главную
div#stuning-header .dfd-stuning-header-bg-container {background-image: url(https://ivye-museum.by/wp-content/uploads/2018/11/image.png);background-color: #ffffff;background-size: cover;background-position: left bottom;background-attachment: initial;background-repeat: no-repeat;}#stuning-header div.page-title-inner {min-height: 510px;}